Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вакзале ў Брусэлі прадухіленая «спроба тэракту»


Брусэль, 20 чэрвеня
Брусэль, 20 чэрвеня

Бэльгійскія ўлады паведамілі пра тое, што ў Брусэлі на чыгуначным вакзале салдаты «нэўтралізавалі» падазраванага, які спрабаваў зьдзейсьніць тэракт.

Як паведамляюць бэльгійскія СМІ, падазраваны, мужчына 30-35 гадоў паспрабаваў прывесьці ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне. Патрульныя салдаты адкрылі агонь. Сапёры прыбылі празь некаторы час і абясшкодзілі выбухны мэханізм, які знаходзіўся на целе падазраванага.

Па словах відавочцаў, спачатку яны пачулі гук выбуху. На адным са здымкаў, зробленых у адной з заляў, бачны слуп агню вышынёй, верагодна, ня больш за два мэтры. Адзін сьведка кажа, што мужчына пасьпеў падарваць скрутак, які знаходзіўся ў багажнай калясцы.

Вайсковыя і паліцэйскія падразьдзяленьні, як паведамляецца, «кантралююць сытуацыю».

Падобныя інцыдэнты ў Брусэлі, сталіцы Бэльгіі, прыцягваюць асаблівую ўвагу. У апошнія гады менавіта з Брусэлем былі зьвязаныя некалькі тэрарыстаў, якія зьдзяйсьнялі выбухі і напады ў іншых эўрапейскіх гарадах. Журналісты называюць Брусэль «сталіцай» эўрапейскага франкамоўнага аддзяленьня «Ісламскай дзяржавы». Гэтая міжнародная тэрарыстычная групоўка неаднаразова брала на сябе адказнасьць за кровапралітныя напады ў Парыжы і Брусэлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG