Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў мінулага тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

Альгерд, Вітаўт і Лукашэнка. Топ-5 палітычных доўгажыхароў Беларусі за ўсе часы.

Сярод 520 кніг Францішка Скарыны ў Расеі заходзіцца 352 асобнікі. Гэта 68% усіх вядомых выданьняў. У музэях і бібліятэках Украіны захоўваецца 47 кніг, у Беларусі і Польшчы — па 28. Мы высьветлілі, як вярталіся арыгіналы Скарыны на радзіму і дзе іх можна пабачыць.

У дні Купалавага юбілею ўспомнім ягоныя думкі пра беларускую мову ды тое, што ён для яе зрабіў. Вучымся мове ў Купалы: мус — „необходимость“, ваб — „привлекательность“, пасад — „престол“.

Помнік Купалавай паэме „На Куцьцю“ ў Купалаўскім сквэры. Праект. Скульптар Гэнік Лойка
Помнік Купалавай паэме „На Куцьцю“ ў Купалаўскім сквэры. Праект. Скульптар Гэнік Лойка

«Зь Беларусьсю мы спрабавалі ўсё. Не дапамагло». Рэдактар The Economist пра Лукашэнку і «Захад-2017».

Алена Купчына прайграла змаганьне за пасаду старшыні АБСЭ. Былая віцэ-міністарка замежных справаў Беларусі ня здолела заняць ніводную з чатырох высокіх пасадаў у арганізацыі.

Беларусь з афіцыйным візытам наведаў прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон. Хто такі малдоўскі госьць, чым ён адрозьніваецца, а чым падобны да Аляксандра Лукашэнкі, зь якім сустракаецца. Цытаты і факты.

Народжаныя пры Лукашэнку. Лера Баравец, Элеанора Папко і Наста Хрышчановіч пра 23 гады з адным прэзыдэнтам.

15 ліпеня 1410 году войскі Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы перамаглі крыжакоў у Грунвальдзкай бітве. Ці шмат вы пра яе ведаеце – праверце сябе.

Нечаканы Скарына: ці належаў ён да залатой моладзі.

Як жыве сям’я, у якой за хлявом стаіць АЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG