Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі адбываюцца парлямэнцкія выбары


Перадвыбарныя плякаты ў Францыі. 6 чэрвеня 2017 году

Выбары пройдуць у два туры. Першы адбудзецца сёньня, 11 чэрвеня, другі прызначаны на 18 чэрвеня.

На парлямэнцкіх выбарах сёлета грамадзяне краіны павінны выбраць 577 дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Першымі пачалі галасаваць жыхары заморскіх тэрыторый.

Дэпутатаў выбіраюць па мажарытарнай сыстэме. У першым туры перамагаюць тыя кандыдаты, якія набяруць абсалютную большасьць галасоў (больш за 50%). У тых выбарчых акругах, дзе ні ў каго з кандыдатаў не атрымаецца гэтага зрабіць, праз тыдзень пройдзе другі тур. У яго выйдуць тыя кандыдаты, якія набралі больш чым 12,5% галасоў выбарнікаў.

Паводле прагнозаў сацыёлягаў з групы Ipsos, перамогу на выбарах можа атрымаць партыя дзейнага прэзыдэнта Эмануэля Макрона «Рэспубліка, наперад!» Сацыялягічныя апытаньні прагназуюць, што макраністы могуць атрымаць ад 385 да 418 месцаў у новым парлямэнце.

У той жа час «Нацыянальны фронт» галоўнай суперніцы Макрона Марын Лё Пэн па прагнозах можа разьлічваць ня больш чым на 18 месцаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG