Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джэймс Коўмі: умяшаньне Расеі ў палітыку ЗША можна лічыць «варожым актам»


Былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі
Былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі

У камітэце па выведцы Сэнату ЗША працягваецца апытаньне былога дырэктара ФБР Джэймса Коўмі па справе аб умяшаньні Расеі ў выбарчую кампанію ЗША і ўзаемаадносінах Коўмі з прэзыдэнтам Дональдам Трампам. На пытаньне аднаго з членаў камітэту, ці можна лічыць умяшаньне Расеі «варожым актам» у дачыненьні да ЗША, былы дырэктар ФБР адказаў «Так».

Былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі ўпэўнены ва ўмяшаньні Расеі ў хаду прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША. Упершыню ён сутыкнуўся з расейскімі кібэратакамі ў канцы лета 2015 году. На пытаньне аб тым, колькі нападаў было тады зарэгістравана, Коўмі адказаў, што гаворка ідзе пра сотні пранікненьняў у электронныя матэрыялы дзяржаўных і недзяржаўных кампаніяў. Коўмі дадаў, што, магчыма, гаворка ідзе пра больш як тысячы такіх пранікненьняў.

Коўмі быў звольнены з пасады распараджэньнем прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа 9 траўня. Ад таго часу ў прэсе ЗША неаднаразова публікаваліся ўцечкі інфармацыі аб матывах дзеяньняў прэзыдэнта ЗША. Сам прэзыдэнт таксама адказваў на пытаньні пра прычыны свайго рашэньня. Галоўная, паводле яго – няздольнасьць кіраўніка ФБР эфэктыўна расьсьледаваць умяшаньне Расеі ў выбарчы працэс ЗША.

Напярэдадні членам камітэту і прадстаўнікам СМІ была накіраваная публікацыя 7-старонкавай заявы Коўмі. У ёй названыя асноўныя дэталі яго асабістых сустрэч і тэлефонных размоваў з прэзыдэнтам ЗША. Ён, у прыватнасьці, паведаміў, што Трамп са студзеня па сакавік падчас некалькіх асабістых сустрэч і тэлефонных размоваў зь ім прасіў яго аб «ляяльнасьці», а таксама прасіў «пакінуць у спакоі» адстаўнога генэрала Майкла Фліна, якога падазраюць у сувязях з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG