Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыну, якая зьняла відэа жорсткага затрыманьня ў менскім мэтро, аштрафавалі


Мянчанка Людміла Сінюк, якая зьняла відэа пра затрыманьне хлопца ў мэтро, аштрафаваная на 10 базавых велічыняў (230 рублёў) за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы.

Паводле парталу tut.by, у суд Цэнтральнага раёну Людмілу Сінюк даставіла міліцыя ў першай палове дня 7 чэрвеня.

Жыхарка Менску Людміла Сінюк зьняла на відэа жорсткае затрыманьне хлопца ў менскім мэтро.

19-гадовага менчука, якога пасьля інцыдэнту з удзелам міліцыянтаў і ахоўнікаў мэтро затрымалі на станцыі «Кастрычніцкая», вызвалілі з-пад варты, абавязаўшы зьяўляцца на выклік да сьледчага. Білі яго законна, тлумачыў міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Прэсавы сакратар МУС нахаміў блогеру Антону Матольку ў адказ на пытаньні аб інцыдэнце.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG