Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля паўмільёна беларусаў знаходзіцца на ўліку ў псыхіятраў і нарколягаў


У Беларусі каля мільёна чалавек маюць патрэбу ў дапамозе псыхатэрапэўта, у тым ліку з прычыны стрэсу, дэпрэсій, бессані. Але толькі каля паловы зь іх стаяць на ўліку ў лекараў — псыхіятраў і нарколягаў.

800–1000 псыхіятраў, якія ёсьць у Беларусі, ня здолеюць дапамагчы мільёну.

«Таму псыхіятрыя выходзіць па-за рамкі адказнасьці толькі псыхіятраў, — сказаў парталу tut.by загадчык катэдры псыхіятрыі і наркалёгіі БелМАПА Раман Яўсягнееў. — У гэтым кірунку зь людзьмі працуюць і ў агульнасаматычных стацыянарах, якія максымальна набліжаныя да насельніцтва».

Раман Яўсягнееў кажа, што працэс вываду псыхіятрычнай дапамогі за сьцены псыхбальніц ідзе даволі хутка.

«З аднаго боку, псыхіятрычная служба павінна быць гатовая выяўляць лёгкія псыхічныя расстройствы, аказваць дапамогу, — кажа Раман Яўсягнееў. — Але зь іншага — людзям і самім трэба займацца сваім псыхічным здароўем. Ня варта баяцца лекара-псыхіятра, бо гэта карысны спэцыяліст, які можа істотна паўплываць на жыцьцё чалавека».

Пра імклівы рост псыхічных захворваньняў у Беларусі спэцыялісты казалі яшчэ ў кастрычніку 2015 году.

Найперш беларусаў трывожыць адсутнасьць працы і галеча. Такая трывога, кажуць дактары, нярэдка прыводзіць да нэўрозу.

У сямёрцы найчасьцейшых прычынаў сьмерці, паводле справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у 2016 годзе ў Беларусі былі псыхічныя расстройствы і расстройствы паводзінаў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 1 студзеня 2016 году пад назіраньнем псыхіятраў-нарколягаў былі каля 14 500 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG