Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі ўведзеная вышэйшая ступень «тэрарыстычнай пагрозы»


Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясьціла пра павышэньне ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы ў краіне да максымальнага, што азначае непасрэдную пагрозу тэракту. Нельга выключыць верагоднасьць таго, што існуе група людзей, якія маюць дачыненьне да тэракту ў Манчэстэры, заявіла прэм’ер-міністар. Паводле яе слоў, да патруляваньня вуліц брытанскіх гарадоў зараз падключыцца армія.

Раней стала вядома, што ва ўчыненьні выбуху на «Манчэстэр Арэне» ў Вялікай Брытаніі падазраецца мясцовы жыхар Салман Абэдзі.

Удзельнікі жалобнай цырымоніі ў Манчэстэры, 23 траўня 2017 году
Удзельнікі жалобнай цырымоніі ў Манчэстэры, 23 траўня 2017 году

Тэракт у Манчэстэры адбыўся 22 траўня ў панядзелак увечары падчас канцэрту амэрыканскай сьпявачкі Арыяны Грандэ. Паводле апошніх дадзеных, у выніку выбуху на «Манчэстэр Арэне» загінулі 22 чалавекі, 59 атрымалі раненьні. Адказнасьць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG