Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дырэктар ФБР будзе куратарам «расейскага расьсьледаваньня»


Намесьнік міністра юстыцыі ЗША Род Розэнстайн
Намесьнік міністра юстыцыі ЗША Род Розэнстайн

Былы дырэктар ФБР Робэрт Мюлер узначаліць расьсьледаваньне па справе аб меркаваным умяшаньні Расеі і пра сувязі чальцоў перадвыбарчага штабу Дональда Трампа з расейскімі прадстаўнікамі падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе.

У сераду ўвечары пра гэта заявіў намесьнік міністра юстыцыі ЗША Род Розэнстайн, які падпісаў указ аб прызначэньні Робэрта Мюлера спэцыяльным пракурорам. Прызначаючы Мюлера, Генпракуратура пайшла насустрач патрабаваньням дэмакратаў, якія даўно настойвалі на тым, што так званае «расейскае дасье» павінна быць даручана незалежнаму сьледчаму. Іх патрабаваньні загучалі яшчэ грамчэй пасьля звальненьня Трампам дырэктара ФБР Джэймса Коўмі.

Розэнстайн падкрэсьліў: «Маё рашэньне ні ў якім разе ня можа быць вытлумачана ў тым сэнсе, што ў наяўнасьці факт злачынства, якое павінна быць расьсьледавана. Я дзейнічаў проста ў адпаведнасьці з унікальнымі абставінамі, якія склаліся, зыходзячы з таго, што прызначэньне спэцыяльнага ўпаўнаважанага, выведзенага з сыстэмы ведамаснага падпарадкаваньня, будзе адказваць грамадзкім інтарэсам».

Беламу дому паведамілі аб прызначэньні Мюлера непасрэдна перад тым, як пра яго ў сераду ўвечары сказаў Розэнстайн. Праз паўгадзіны пасьля абвяшчэньня прэзыдэнт Трамп распаўсюдзіў заяву, у якой гаварылася: «Дбайнае расьсьледаваньне, як я ўжо неаднаразова ўказваў, пацьвердзіць тое, што ўжо і так добра вядома, а менавіта, што паміж маім выбарчым штабам і замежнымі суб’ектамі не было ніякай змовы. Спадзяюся, што гэта расьсьледаваньне хутка скончыцца».

Начальнік Розэнстайна, міністар юстыцыі Джэф Сэшнс, павінен быў, згодна з пасадай, курыраваць азначанае расьсьледаваньне, але самаўхіліўся па прычыне патэнцыйнага канфлікту інтарэсаў. Праблема палягала ў тым, што Сэшнс, калі быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Дональда Трампа, сустракаўся ў ходзе перадвыбарнай кампаніі з амбасадарам РФ Сяргеем Кісьляком, але своечасова не агучыў гэтыя факты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG