Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пабачыў «новыя магчымасьці да эўраінтэграцыі» Беларусі


Сьцяг Эўразьвязу з надпісам «Belarus» у час акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці, 19 сьнежня 2010 году
Сьцяг Эўразьвязу з надпісам «Belarus» у час акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці, 19 сьнежня 2010 году

На цырымоніі ўручэньня даверчых лістоў амбасадарам шэрагу краінаў у Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь атрымала новыя магчымасьці да эўрапейскай інтэграцыі, перадае БЕЛТА.

«У цяперашні час Беларусь старшынюе ў Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятыве. Дзякуючы гэтаму ў нас зьявіліся новыя магчымасьці для больш шырокага ўключэньня дзяржавы ў эўрапейскія інтэграцыйныя працэсы, — заявіў Лукашэнка. — Не выпадкова тытульнай тэмай беларускага старшынства абрана прасоўваньне сумяшчальнасьці ў Вялікай Эўропе. Пагадзіцеся, у кантэксьце цяперашняй нестабільнай абстаноўкі і беспрэцэдэнтных выклікаў яна мае асаблівае значэньне».

Таксама Лукашэнка адзначыў, што афіцыйны Менск «мае магчымасьць пачаць канструктыўны дыялёг з прадстаўнікамі многіх эўрапейскіх дзяржаваў» у час прыёму ў Менску сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Акрамя таго, на думку Лукашэнкі, Беларусь «у стане забясьпечыць замежным партнэрам выхад на вялікі рынак Эўразійскага эканамічнага саюзу», што падвышае інвэстыцыйную прывабнасьць краіны, а «памкненьне да адкрытасьці» краіны пацьвярджае ўкараненьне 5-дзённага бязьвізавага рэжыму для грамадзянаў шэрагу краінаў.

Цэнтральна-Эўрапейская ініцыятыва – арганізацыя 18 краінаў цэнтральнай і паўднёвай Эўропы, створаная ў 1989 годзе Аўстрыяй, Вугоршчынай, Італіяй і Югаславіяй. Беларусь далучылася да яе ў 1996 годзе. Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў называў ініцыятыву «артэфактам»: маўляў, раней яна выкарыстоўвалася, каб інтэграваць частку ўсходнеэўрапейскіх краінаў у Эўразьвяз, а пасьля пашырэньня Эўразьвязу засталася функцыянаваць «без асаблівых абавязальніцтваў, захаваўшы толькі камунікатыўны фармат».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG