Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічбы бязьвізавага ўезду: 8 тысяч турыстаў, якія пакідаюць па 50-100 даляраў на дзень. Беларусы за мяжой трацяць удвая больш


Ілюстрацыйнае фота. Нацыянальны аэрапорт «Менск-2»

Ад 12 лютага, калі Беларусь увяла 5-дзённы бязьвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў пры прылёце ў менскі аэрапорт, Беларусь наведала звыш 8 тысяч «бязьвізавых» турыстаў з 61 краіны, распавёў на БелТА міністар спорту і турызму Аляксандар Шамко.

Найбольш «бязьвізавых» турыстаў прыехала зь Нямеччыны, Польшчы, Італіі, ЗША і Вялікай Брытаніі, былі і турысты з далёкіх краінаў — Віетнаму, Інданэзіі, Кувэйту, Намібіі.

Але замежныя (ня толькі бязьвізавыя) турысты трацяць у Беларусі параўнальна няшмат: 50-100 даляраў за дзень. Беларусы ж трацяць у блізкім замежжы болей: 161 даляр за дзень у Літве і 232 даляры ў Польшчы.

Асноўная частка турыстаў у Беларусь па-ранейшаму прыяжджае з Расеі (64% экспарту турыстычных паслугаў) і Ўкраіны — зь імі бязьвізавы рэжым дзейнічаў і раней, але не на 5, а на 90 дзён.

У беларускіх турыстаў жа найбольш запатрабаваныя Расея, Турэччына (у ёй МЗС заклікае быць асьцярожнымі, у тым ліку не хадзіць на мітынгі), Баўгарыя, Эгіпэт і Грэцыя.

Бязьвізавы рэжым для замежных турыстаў могуць падоўжыць зь 5 да 12 дзён, цяпер «такая магчымасьць вывучаецца».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG