Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане ахвярамі талібаў сталі 140 вайскоўцаў


Горад Мазары-Шарыф у Афганістане

На поўначы Аўганістана ў прыгарадзе Мазары-Шарыфа талібы напалі на базу ўрадавых войскаў і забілі ня менш за 140 вайскоўцаў. Аўганскія афіцыйныя крыніцы адзначаюць, што перад нападам талібы пераапрануліся ў форму ўрадавай арміі. Гэта самыя вялікія ахвяры пры нападзе на ваенную базу ў Аўганістане.

Прадстаўнік уладаў Мазары-Шарыфа, дзе адбыўся напад, паведаміў, што загінулі ня менш за 140 вайскоўцаў, многія паранены. Іншыя чыноўнікі дапускаюць, што колькасьць ахвяр можа павялічыцца, паведамляе Reuters.

Прадстаўнік узброеных сілаў краіны распавёў, што напад адбыўся ў той момант, калі салдаты выходзілі з мячэта на тэрыторыі базы пасьля пятнічнай малітвы. Баевікі таксама расстралялі салдат, якія знаходзіліся ў сталовай. Талібы заявілі, што выкарыстоўвалі падрыўнікоў-сьмяротнікаў, каб прарваць зьнешні пэрымэтар абароны базы.

З боку талібаў страты склалі ня менш за дзесяць чалавек.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG