Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Парыжу забіты невядомы, які застрэліў паліцэйскага


У цэнтры Парыжу, на Елісейскіх палях забіты невядомы, які застрэліў аднаго паліцэйскага і параніў іншага, які памёр у шпіталі.

Трэці паліцэйскі паранены.

Месца нападу цалкам блякаванае паліцыяй, у паветры баражуе верталёт.

Расьсьледваньне вядзе антытэрарэстычнае падразьдзяленьне пракуратуры.

CNN вядзе прамую трансьляцыю з месца падзей.

У Францыі дзейнічае надзвычайнае становішча, уведзенае пасьля сэрыі тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 году. Тады загінулі 130 чалавек.

23 красавіка ў краіне адбудзецца першы тур прэзыдэнцкіх выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG