Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маці ўсіх бомбаў» забіла ў Аўганістане 36 баевікоў


Бомба GBU-43, ілюстрацыйнае фота
Бомба GBU-43, ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскія вайскоўцы ўжылі ў аўганскай правінцыі Нангахар сваю найбольшую няядзерную бомбу — 10-тонную GBU-43.

У заяве ад 13 красавіка Пэнтагон паведаміў, што бомба скінутая ў 7:32 паводле мясцовага часу на комплекс тунэляў «Ісламскай дзяржавы» ў раёне Ачын, непадалёк ад мяжы з Пакістанам.

Паводле заяваў Міністэрства абароны Аўганістану, як перадае BBC, у выніку бамбаваньня былі забітыя 36 тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы», цывільныя не пацярпелі, былі зьнішчаныя таксама вялікія склады зброі. Атака, заяўляюць аўганскія службоўцы, праводзілася ў супрацы з урадам.

Губэрнатар Ачыну Ісмаіл Шынвар заявіў, што апэрацыя супраць тэрарыстаў у названым раёне пачалася 13 дзён таму, іхныя пазыцыі рэгулярна бамбілі, але скіданьне «Маці ўсіх бомбаў» было «найвялікшым з таго, што ён бачыў».

Але былы прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай асудзіў атаку. Ён асудзіў бамбаваньне, заявіўшы, што гэта «не вайна з тэрорам, а бесчалавечнае і найбольш брутальнае выкарыстаньне нашай краіны ў якасьці тэставага палігону для новай і небясьпечнай зброі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG