Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: ЗША скінулі на ісламістаў сваю найбуйнейшую няядзерную бомбу


Бомба GBU-43

Амэрыканскія вайскоўцы ўжылі ў аўганскай правінцыі Нангахар сваю самую вялікую няядзерную бомбу. У заяве ад 13 красавіка Пэнтагон паведаміў, што бомба GBU-43 была скінутая ў 7:32 па мясцовым часе на комплекс тунэляў «Ісламскай дзяржавы» ў раёне Ачын, непадалёк ад мяжы з Пакістанам.

Прэс-сакратар ваеннага ведамства ЗША Адам Стамп заявіў, што гэта першы ў гісторыі выпадак баявога выкарыстаньня бомбы GBU-43, у якой, паводле яго, утрымліваецца 11 тонаў выбухоўкі ў тратылавым эквіваленце.

Гэта выбуховае прыстасаваньне называлі «Маці ўсіх бомбаў». Упершыню яго тэставалі ў 2013 годзе. Пазьней Расея абвясьціла, што мае бомбу, чыя магутнасьць у тратылавым эквіваленце ў чатыры разы большая. Аднак гэтыя заявы аспрэчваліся амэрыканскімі вайсковымі спэцыялістамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG