Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізацыя ў справе забароны хімічнай зброі: у Ідлібе ўжыты зарын


Ахмэт Узюмджу

Падчас хімічнай атакі ў сырыйскай правінцыі Ідліб у пачатку красавіка выкарыстоўваўся атрутны газ зарын або яго аналяг. Пра гэта заявіў кіраўнік Арганізацыі ў справе забароны хімічнай зброі Ахмэт Узюмджу.

Пробы, атрыманыя ад дзесяці ахвяр атакі, былі прааналізаваны ў некалькіх турэцкіх і брытанскіх лябараторыях. Экспэрты арганізацыі заявілі пра гатоўнасьць накіравацца на месца атакі, калі сытуацыі зь бясьпекай дазволіць гэта зрабіць. Цяпер спэцыялісты працягваюць дасьледаваць аналізы пацярпелых.

4 красавіка сырыйская апазыцыя паведаміла пра дзесяткі чалавек, якія загінулі ад атручваньня таксычным газам. Злучаныя Штаты і шэраг заходніх краін абвінавацілі сырыйскі ўрад у хімічнай атацы. Дамаск і яго саюзьнік Расея абвінавачваньні абвяргаюць.

7 красавіка ЗША нанесьлі ўдар па вайсковай базе сырыйскага ўраду, зь якой, паводле іх дадзеных, быў зроблены авіярэйд на Ідліб. У Крамлі гэта назвалі «актам агрэсіі».

XS
SM
MD
LG