Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане пры выбуху загінулі 22 чалавекі, 70 — параненыя


Пасьля выбуху ў Парачынары

На паўночным захадзе Пакістану ня менш за 22 чалавек загінулі пры выбуху, 70 — атрымалі раненьні.

Спрацавала выбуховае прыстасаваньне, закладзенае каля ўваходу ў жаночую малельню мячэту ў горадзе Парачынар, недалёка ад мяжы з Аўганістанам. Перад гэтым было зроблена некалькі стрэлаў.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

16 лютага на поўдні Пакістану больш за 80 чалавек сталі ахвярамі выбуху ў суфійскім маўзалеі. Адказнасьць за напад ўзяла на сябе пакістанская ячэйка тэрарыстычнай групоўкі «ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG