Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касінерава выпускаюць — верагодна, пад падпіску аб нявыезьдзе, хоць раней суд у гэтым адмаўляў


Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота
Вячаслаў Касінераў, архіўнае фота

Адвакат Вячаслава Касінерава паведаміў па тэлефоне сяброўцы затрыманага, што актывіста маюць вызваліць зь менскага СІЗА № 1 на Валадарскага 21 красавіка. Падрабязнасьці вызваленьня пакуль невядомыя.

«Толькі што адвакат павёз пастанову пра вызваленьне, яшчэ нічога не зразумела, — кажа Свабодзе сяброўка Касінерава Марына, якая едзе да СІЗА. — Адвакат толькі сказаў, што выпускаюць — я так разумею, пад падпіску, але падрабязнасьці буду ведаць пазьней».

Супраць Касінерава распачалі крымінальную справу за пэрформанс, падчас якога Вячаслаў Касінераў накінуў пятлю на статую паліцыянта часоў Расейскай імпэрыі, устаноўленую каля будынка Міністэрства ўнутраных спраў. Разгляд крымінальнай справы меўся пачацца ў Маскоўскім судзе Менску а 10-й гадзіне 27 красавіка.

Суд Маскоўскага раёну 6 красавіка ў закрытым рэжыме разгледзеў скаргу актывіста на меру стрыманьня. Але тады суд адмовіўся вызваліць актывіста пад падпіску аб нявыезьдзе і пакінуў яго пад вартай.

9 беларускіх праваабарончых арганізацыяў у сумеснай заяве назвалі Касінерава палітычным зьняволеным і запатрабавалі ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед і неадкладна вызваліць актывіста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG