Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 красавіка Вячаслава Касінерава будуць судзіць за пятлю на шыі статуі гарадавога


Вячаслаў Касінераў

Разгляд крымінальнай справы супраць актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава пачнецца ў Маскоўскім судзе Менску а 10-й гадзіне 27 красавіка.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла сяброўка Вячаслава Марына Насенка.

Яна сказала, што разгляд справы будзе адкрытым.

Справа заведзеная за пэрформанс, падчас якога Вячаслаў Касінераў накінуў пятлю на статую паліцыянта часоў Расейскай імпэрыі, устаноўленую каля будынка Міністэрства ўнутраных спраў.

Справу будзе разглядаць судзьдзя Аляксандар Петраш, які вёў адміністрацыйныя працэсы супраць затрыманых падчас акцыі ў Дзень Волі.

Цяпер Вячаслаў Касінераў знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 на Валадарцы. 6 красавіка суд Маскоўскага раёну ў закрытым рэжыме разгледзеў скаргу актывіста на меру стрыманьня. Суд адмовіўся вызваліць актывіста пад падпіску аб нявыезьдзе і пакінуў яго пад вартай.

9 беларускіх праваабарончых арганізацыяў у сумеснай заяве назвалі Вячаслава Касінерава палітычным зьняволеным і запатрабавалі ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед і неадкладна вызваліць актывіста.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG