Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя зрабіла няўдалы запуск ракеты


Ілюстрацыйнае фота

Паўночная Карэя раніцай 16 красавіка зрабіла спробу запусьціць ракету. Паводле наяўнай інфармацыі, запуск апынуўся няўдалым, ракета выбухнула на старце. Інфармацыі пра тып ракеты, мэты запуску і прычыны яго няўдачы пакуль няма.

Пхэньян неаднаразова заяўляў, што будзе працягваць запускі ракет, нягледзячы на міжнародны ціск і патрабаваньні спыніць разьвіцьцё ракетных тэхналёгіяў у ваенных мэтах.

Напярэдадні ў Пхэньяне прайшоў вайсковы парад да 105-й гадавіны з дня нараджэньня заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна. На парадзе былі паказаныя новыя балістычныя ракеты. Віцэ-маршал Карэйскай Народнай Арміі Чхве Рён Хе на парадзе заявіў, што Паўночная Карэя гатовая адказаць на ядзерны ўдар з боку ЗША аналягічным ударам.

У суботу віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс пачаў 10-дзённае азіяцкае турнэ. Паездка закліканая прадэманстраваць гатоўнасьць ЗША абараніць сваіх саюзьнікаў у рэгіёне — на фоне нарастаньня напружанасьці.

XS
SM
MD
LG