Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cустрэча ў Менгарвыканкаме заяўнікаў Дня Волі зноў перанесеная. Цяпер на 24 сакавіка


Менскі гарвыканкам

Як паведаміў Свабодзе адзін з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка, прадстаўнік БДХ Дзяніс Садоўскі, яму патэлефанавалі зь Менгарвыканкаму і сказалі, што сустрэча пераносіцца на 24 сакавіка а 17.00.

Першапачаткова заяўнікі павінны былі сустрэцца з гарадзкімі ўладамі 20 сакавіка. Але сустрэча была адмененая, рашэньне абяцалі выслаць праз пошту. 21 сакавіка заяўнікам паведамілі, што запрашаюць іх 22 сакавіка а 15.00. Цяпер і гэтая сустрэча адмененая.

Паводле беларускага заканадаўства, улады павінна агучыць сваё рашэньне пра дазвол ці забарону вулічнай акцыі не пазьней, чым за 5 дзён да даты яе правядзеньня.

«Заяўнікі зрабілі ўсё, што магчыма. Мы своечасова падалі заяўку, чакалі адказу. Былі гатовыя сустракацца з уладамі, нягледзячы на тое, што іх пляны пастаянна зьмяняліся. Улады не даюць адказу. Атрымліваецца, што ўлады самаліквідаваліся што да акцыі 25 сакавіка», — сказаў Свабодзе Дзяніс Садоўскі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG