Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўнікаў акцыі на Дзень Волі паўторна выклікаюць у Менгарвыканкам


Шэсьце на Дзень Волі 25 сакавіка 2016 году

Сустрэча заяўнікаў мае адбыцца 22 сакавіка а 15.00. Пра гэта Свабодзе паведаміў Зьміцер Касьпяровіч, які падпісаў заўяку ад Партыі БНФ.

Гарадзкія ўлады ўжо прызначалі адну сустрэчу з заяўнікамі акцыі, але адмянілі яе, паабяцаўшы, што вышлюць рашэньне праз пошту.

***

17 сакавіка заяўнікаў запрашалі на сустрэчу з менскімі гарадзкімі ўладамі. Сустрэча мела адбыцца 20 сакавіка. За некалькі гадзін да прызначанага часу сустрэчу адмянілі і сказалі, што рашэньне пра дазвол ці забарону акцыі 25 сакавіка вышлюць заяўнікам па пошце.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG