Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21-га сакавіка Тацяну Севярынец будуць судзіць за ўдзел у віцебскім «Маршы недармаедаў»


Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец атрымала позву ў Кастрычніцкі райсуд Віцебску, дзе сказана, што 21-га сакавіка ў 9.20 судзьдзя Алена Жарыкава будзе разьбіраць адміністрацыйную справу, ініцыяваную супрацоўнікамі міліцыі.

Тацяну Севярынец вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Справа супраць яе была распачатая 26 лютага, калі па сканчэньні віцебскага «Маршу недармаедаў» актывістку затрымалі непадалёк ад яе дому.

У «Маршы недармаедаў» у той дзень узялі ўдзел каля 2,5 тысячы чалавек, якія спачатку сабраліся на плошчы Перамогі, а потым прайшлі калёнай праз увесь горад да плошчы Леніна. Наколькі вядома журналістам, апроч Тацяны Севярынец больш ніводнага прысутнага на маршы не затрымлівалі, не абвінавачвалі ў парушэньні правапарадку, не судзілі і не каралі.

XS
SM
MD
LG