Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне затрымалі падазраванага ў нападзе на начны клюб у навагоднюю ноч


Падазраваны ў нападзе на начны клюб у Стамбуле ў навагоднюю ноч
Падазраваны ў нападзе на начны клюб у Стамбуле ў навагоднюю ноч

Турэцкая паліцыя затрымала падазраванага ў нападзе на начны клюб у Стамбуле ў навагоднюю ноч, калі загінулі 39 чалавек.

Пра гэта паведамляе турэцкая газэта Hurriyet.

Падазраваны быў затрыманы ў Эсэньюрце, раёне правінцыі Стамбул. Разам зь ім знаходзіўся ягоны чатырохгадовы сын. Паводле інфармацыі выданьня, ім аказаўся грамадзянін Узбэкістану Абдулгадыр Машарыпаў. Таксама паведамляецца, што разам з Машарыпавым былі затрыманыя яшчэ чатыры чалавекі, сярод іх тры жанчыны і адзін мужчына кіргіскага паходжаньня.

У Стамбуле ў навагоднюю ноч у выніку страляніны ў начным клюбе загінулі 39 чалавек, зь іх 16 — замежныя грамадзяне. Параненыя 69 чалавек. Начны клуб Reina, адзін з найбуйнейшых у Стамбуле, разьмешчаны ў гістарычным раёне гораду Артакей. На момант атакі ў ім знаходзіліся больш за 500 чалавек.

2 студзеня экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад.

Рада Бясьпекі ААН асудзіла тэрарыстычную атаку ў начным клюбе ў Стамбуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG