Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на клюб у Стамбуле


Паліцыя ахоўвае начны клюб Reina ў Стамбуле.
Паліцыя ахоўвае начны клюб Reina ў Стамбуле.

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад у навагоднюю ноч на клюб у Стамбуле, у выніку чаго загінулі 39 чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У распаўсюджанай заяве групоўкі гаворыцца, што «салдат халіфату ўчыніў напад на клюб, дзе хрысьціяне сьвяткавалі ерэтычнае сьвята.»

39 чалавек загінулі і каля 40 атрымалі раненьні ў выніку нападу на начны клюб Reina ў Стамбуле.

Нападнік здолеў схавацца, паліцыя вядзе яго пошукі.

Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Стамбуле, клюб быў папулярны ня толькі сярод мясцовых жыхароў, але і сярод замежнікаў.

У ліку ахвяраў — грамадзяне Савудаўскай Арабіі, Ізраілю, Лібану, Лібіі, Ярданіі, Расеі, Францыі і Бэльгіі. Усяго сярод загінулых, як паведамляецца, 16 замежнікаў.

Раней губэрнатар Стамбулу Васіп Шахін паведаміў, што напад учыніў узброены чалавек, апрануты Санта-Клаўсам.

Клюб Reina, на які быў учынены напад, разьмяшчаецца ў раёне Артакёй. Паведамляецца, што ў момант нападу там было некалькі сотняў чалавек.

Турэцкі тэлеканал NTV паведамляе, што некаторыя наведнікі клюбу ў паніцы скакалі ў Басфор, спрабуючы выратавацца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG