Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы ж Мальцава не выганяем». Лукашэнка прызначыў Анатоля Лапо старшынёй памежнага камітэта


Анатоль Лапо

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў новым старшынём Дзяржаўнага памежнага камітэту 53-гадовага генэрал-маёра Анатоля Лапо.

З 2014 году Лапо займаў пасаду намесьніка старшыні памежнага камітэту.

Паводле кіраўніка дзяржавы, падчас узмоцненай аховы межаў гэтае ведамства не павінна заставацца без гаспадара, асабліва напярэдадні навагодніх сьвятаў.

«З усіх кандыдатураў, якія мне прапанавалі, я прыняў рашэньне прызначыць вас на гэтую пасаду. Вы ўсё ведаеце. Для вас таямніцаў у памежных войсках няма, — цытуе прэыдэнцкая прэс-служба Лукашэнку. — Усё, што нагарадзілі лішняга (хоць і нямнога, напэўна), трэба выправіць, калі гэта памылкі. Таму вы паглядзіце, зыходзячы са свайго памежнага досьведу. Вы былі начальнікам заставы — ведаеце жыцьцё памежніка і адтуль. Напэўна, і па мяжы хадзілі старэйшым нараду або ў нарадзе».

«Вы ведаеце, што трэба пакінуць, што прыбраць. Трэба ўсё аптымізаваць. Усё, што вы зэканоміце, застанецца ў вас — ніхто не забярэ. Але самае галоўнае — гэта належнае выкананьне абавязку памежніка. Ён нікому нічога не даруе, ён не павінен дараваць. Толькі вам дазволена хадзіць па апошнім мэтры зямлі, больш нікога там няма. І вы павінны па гэтым апошнім мэтры нашай роднай Беларусі годна хадзіць, ахоўваючы і аберагаючы яе», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка сказаў, што памежнікі «павінны быць больш падрыхтаваныя, чым армія, як спэцназаўцы».

Наконт былога старшыні Памежнага камітэту Леаніда Мальцава Лукашэнка сказаў:

«Мы ж Мальцава не выганяем. Ён аддаў вельмі шмат краіне. Яго трэба заўсёды выкарыстоўваць для справы».

27 сьнежня Лукашэнка вызваліў Леаніда Мальцаваад пасады старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту.

XS
SM
MD
LG