Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы зь Літвой адкрыліся пункты спрошчанага пропуску



У сувязі з каталіцкімі Калядамі на мяжы з Літвой адкрыліся пункты спрошчанага пропуску.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Так, 24, 25 і 26 сьнежня з 10.00 да 17.00 па беларускім часе людзей будуць прапускаць у пешым парадку праз пункт спрошчанага пропуску «Кемелішкі» Астравецкага раёна.

26 сьнежня з 9.00 да 20.00 — праз «Лынтупы» Пастаўскага раёну.

У Дзяржаўным памежным камітэце адзначылі, што ў гэтых пунктах будуць прапускаць грамадзян, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна будзе мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы і дакумэнт, што пацьвярджае пастаяннае пражываньне на памежнай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG