Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Турцыі: «Наша цярпеньне не бязьмежнае, Расея ня мае рацыі»


Меўлют Чавушаглу
Меўлют Чавушаглу

Міністар замежных спраў Турэччыны Меўлют Чавушаглу заявіў у інтэрвію ў жывым эфіры турэцкага тэлеканалу NTV, што яго краіна імкнецца да нармалізацыі адносінаў з Расеяй.

«Расея выкарыстоўвае любую магчымасьць, каб крытыкаваць Турэччыну пасьля таго, як яе самалёт быў зьбіты, але мы не адказваем ёй тым жа», — заявіў міністар. — «Мы заклікаем Расею, суседнюю краіну, зь якой у нас ёсьць важныя палітычныя і дзелавыя сувязі, супакоіцца».

«Наша цярпеньне не бязьмежнае. Калі мы не адказалі да гэтага часу, гэта не таму, што мы баімся або мы адчуваем сябе вінаватымі. Гэта было непажаданае здарэньне, але Расея ня мае рацыі. Яны парушылі нашу паветраную прастору, але мы ў цяперашні час цярпліва чакаем выпраўленьня нашых адносін», — падкрэсьліў кіраўнік МЗС Турэччыны.

«Існуе пэўная праблема, але мы не выкарыстоўваем яе супраць Расеі пры кожным зручным выпадку. Мы дзейнічаем як сучаснае дзяржава», — заявіў Чавушаглу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG