Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў Расею перанесьці ўвагу на барацьбу з «Ісламскай дзяржавай»


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ён хацеў бы, каб Расея перанесла сваю ўвагу ў Сырыі з падтрымкі сырыйскага ўраду на барацьбу з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Паводле прэзыдэнта ЗША, ён абмяркуе гэтае пытаньне з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным.

Барак Абама назваў Расею «канструктыўным партнэрам» на венскіх перамовах аб сырыйскім палітычным урэгуляваньні, зрабіўшы агаворку пра тое, што Масква застаецца зацікаўленай ў захаваньні Башара Асада ва ўладзе.

«Але гэтыя рознагалосьсі ня сталі перашкодай для пошуку шляхоў ўстанаўленьня рэжыму спыненьня агню», — дадаў прэзыдэнт ЗША.

Прэзыдэнт Абама зрабіў гэтую заяву ў Маніле падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Філіпінаў Бянігно Акіна. Ён таксама раскрытыкаваў амэрыканскіх палітыкаў, якія заклікалі не дапускаць у ЗША ўцекачоў з Сырыі, па меншай меры, да таго часу, пакуль ня будзе створана эфэктыўная сыстэма праверкі мігрантаў. Барак Абама разглядае такія заявы як праяву «гістэрыі і перабольшаньня рызыкі».

«Гэта неабходна спыніць, таму што на нас глядзіць сьвет», — падкрэсьліў прэзыдэнт.

Абараняючы сваю прапанову аб прадстаўленьні ў будучым годзе ў Злучаных Штатах прытулку па меншай меры 10 тысячам сырыйскіх уцекачоў, прэзыдэнт Абама сказаў, што на праверку кожнага дапушчанага ў ЗША ўцекача сыходзіць ад паўтара да двух гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG