Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявяцца вуліцы беларускіх кінарэжысэраў Турава і Пташука


Дзьве вуліцы, якія праектуюцца ў менскім мікрараёне Лошыца, названы ў гонар народнага артыста СССР Віктара Турава і народнага артыста Беларусі, кінарэжысэра Міхаіла Пташука.

Адмысловае рашэньне Менскага гарсавету ад 16 кастрычніка апублікаваў нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Кіраўніца ўправы культуры менскага гарвыканкаму Віталіна Рудзікава сказала журналістам, што Міністэрства культуры і прадстаўнікі творчых зьвязаў шмат разоў прасілі гарадзкія ўлады ўвекавечыць імёны рэжысэраў, якія «зрабілі значны ўклад у разьвіцьцё беларускага кіно».

Паводле Белсату, упершыню ў менскай тапамініміцы вуліцам нададзены імёны беларускіх кінарэжысэраў.

Гэтым жа рашэньнем праезду ад вуліцы Ракаўскай да вуліцы Раманаўская Слабада вернута гістарычная назва — вуліца Ю́рава-Зава́льная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG