Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 працэнтаў выбарцаў прыйшлі на ўчасткі за 2 дні датэрміновага галасаваньня. Чакаецца рэкорд


Датэрміновае галасаваньне на адным з выбарчых участкаў Менску, 6 кастрычніка 2015 году

Апубікаваныя афіцыйныя зьвесткі ЦВК па яўцы за два першыя дні датэрміновага галасаваньня.

За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі на ўчасткі прыйшлі 10,94% выбаршчыкаў, гаворыцца ў паведамленьні на сайце Цэнтравыбаркаму.

На выбарах 2010 года за два дні датэрмінова прагаласавала 7,2 адсотка выбарцаў.

У прыватнасьці, у Берасьцейскай вобласьці прагаласавалі 10,84% выбарцаў, у Віцебскай — 11,41%, у Гомельскай — 11,70%, у Гарадзенскай — 10,46%, у Менскай — 11,26 %, у Магілёўскай — 10,08%. У Менску прагаласавалі 10,67% выбарцаў. У ЦВК паведамілі, што па-за межамі Беларусі ў датэрміновым галасаваньні прынялі ўдзел 7,73% выбарцаў.

Датэрміновае галасаваньне працягнецца па 10 кастрычніка. Паводле прагнозу Цэнтравыбаркаму, у ім возьмуць удзел каля траціны выбарцаў. У 2010 годзе датэрмінова прагаласавалі 23,1 працэнта выбарцаў.

Праваабаронцы сьведчаць, што многія студэты і рабочыя датэрмінова галасуюць пад прымусам.

Выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 11 кастрычніка 2015 году.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG