Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будуе другую ваенную базу ля мяжы з Украінай


Расейскія вайскоўцы прымаюць удзел у ваенных вучэньнях у Валгаградзкай вобласьці, 3 красавіка 2014 году. Ілюстрацыйнае фота
Расейскія вайскоўцы прымаюць удзел у ваенных вучэньнях у Валгаградзкай вобласьці, 3 красавіка 2014 году. Ілюстрацыйнае фота

Першы этап будаўніцтва базы плянуецца завяршыць да 29 красавіка 2016 году, — паведамляе Reuters.

Расея плянуе пабудаваць другую буйную ваенную базу ля мяжы з Луганскай вобласьцю Ўкраіны. Як паведамляе агенцтва Reuters, яна будзе разьмяшчацца на ўскраіне горада Багучар Варонескай вобласьці, на ўсход ад базы ў Белгародзкай вобласьці, пра пабудову якой стала вядома раней у верасьні.

Новая база з больш чым дзясяткам казармаў для 5210 вайскоўцаў, артылерыйскімі складамі, лязарэтам, басэйнам і велізарным навучальным комплексам будзе знаходзіцца ў 45 кілямэтрах ад украінскай мяжы. На базе мяркуецца разьмясьціць больш за 1300 адзінак ваеннай тэхнікі.

Агенцтва адзначае, што першы этап будаўніцтва базы плянуецца завяршыць да 29 красавіка 2016 году.

Як паведамляе УНІАН, раней Расея пачала будаўніцтва велізарнай ваеннай базы каля ўкраінскай мяжы ў расейскім пасёлку Саталі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG