Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін правёў раптоўную праверку боегатоўнасьці войскаў


Сярод апэрацыяў, якія адпрацоўваліся, — пасадка вайсковых самалётаў на прамежкавых аэрадромах.

У баявую гатоўнасьць прыведзеныя сілы Цэнтральнай вайсковай акругі і частка авіяцыі іншых акругаў. Задзейнічаныя 95 тысяч вайскоўцаў і 7 тысяч адзінак баявой тэхнікі.

Праверка адбываецца зь 7 па 12 верасьня 2015 году на ўказаньне прэзыдэнта Расеі.

Як паведаміў сайт Міністэрства абароны Расеі, больш за паўсотні Су-24М, Су-27, МіГ-31, Су-25 прыляцелі ў Цэнтральную ваенную акругу Расейскай Фэдэрацыі і заступілі на баявое дзяжурства.

«Экіпажы Су-24М, Су-27, МіГ-31, Су-25 завяршылі перабазаваньне на апэратыўныя аэрадромы Цэнтральнай ваеннай акругі. Лётчыкі пераадолелі адлегласьць ад 1 да 3 тысяч кілямэтраў. Для выкананьня задач па перабазаваньні апэратыўна-тактычнай авіяцыі задзейнічана больш за 50 адзінак авіяцыйнай тэхнікі», — цытуе паведамленьне «Інтэрфакс».

Днямі расейскі прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў у час візыту ў Горадню пацьвердзіў намер разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі расейскую авіяцыйную базу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG