Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будуе вялікую вайсковую базу ля мяжы з Украінай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вайсковы гарадок у Белгарадзкай вобласьці разьлічаны на некалькі тысяч салдат і будзе, у прыватнасьці, уключаць у сябе склады для боепрыпасаў і навучальны цэнтар.

Расея пачала будаваць велізарную вайсковую базу ля мяжы з Украінай са складамі боепрыпасаў і казармамі на некалькі тысяч салдат, што наводзіць на думку аб тым, што Крэмль рыхтуецца да працяглага супрацьстаяньня з Кіевам, паведамляе агенцтва Reuters.

З дакумэнтаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе, вынікае, што на базе будзе нават свой басэйн, лядовы каток і цырульня. На гэтым тыдні рабочыя будавалі плот на вялікім кукурузным полі паблізу вёскі Салаты ў Белгарадзкай вобласьці для агароджы тэрыторыі, і запатрабавалі, каб журналіст Reuters пакінуў будпляцоўку, выказаўшы здагадку, што ён зьяўляецца ўкраінскім шпіёнам.

Побач з гэтым месцам у красавіку мінулага году назіралася падвышаная ваенная актыўнасьць, якая супала з інтэнсіўнымі баявымі дзеяньнямі ўздоўж украінскай мяжы, якая знаходзіцца ў 25 кілямэтрах. Адзін час тут бачылі эскадрыльлю баявых верталётаў Мі-24, вайсковыя намёты і грузавікі. НАТО вінаваціла Расею ў выкарыстаньні часовых баз для адпраўкі салдат і тэхнікі ва Ўкраіну для падтрымкі прарасейскіх сэпаратыстаў, якія змагаюцца з Кіевам.

З дакумэнта, апублікаванага на сайце дзяржзакупак zakupki.gov.ru, вынікае, што Міністэрства абароны плянуе пабудаваць ваенную базу на тэрыторыі 300 гектараў паблізу горада Валуйкі Белгарадзкай вобласьці, разьмешчанага недалёка ад Салаты.

Міністэрства мае намер пабудаваць дзевяць казармаў на 3500 салдат, склады для ракетна-артылерыйскага ўзбраеньня і іншых боепрыпасаў агульнай плошчай больш за 6 тысяч квадратных мэтраў.

У дакумэнтах таксама гаворыцца пра стварэньне вялікага навучальнага комплексу і лазарэту на 50 ложкаў, які можа быць пашыраны ў выпадку «масавага паступленьня параненых».

У дакумэнтацыі не ўказанае дакладнае месцазнаходжаньне базы, але жыхары вёскі мяркуюць, што яна будзе знаходзіцца побач зь імі.

«Яны будуюць ваенны гарадок», — сказаў мясцовы жыхар Аляксандар Панчанка, чый дом выходзіць на поле, дзе вядзецца падрыхтоўка да вялікай будоўлі.

З тэндэрнай дакумэнтацыі зразумела, што Міністэрства абароны плянуе выкарыстоўваць гэтую базу для падрыхтоўкі артылерыстаў і спэцыялістаў СПА, а таксама для навучаньня ваджэньню танкаў і БТР.

Плян таксама прадугледжвае месца для вывучэньня тактыкі арміі ЗША, названай у дакумэнтах «верагодным супернікам».

Акрамя таго, база будзе ўключаць у сябе штаб з вузлом сувязі, сталовую на 2 тысячы салдат, культурна-забаўляльны цэнтар зь лядовым катком, спартыўны комплекс з плавальным басэйнам, тэнісным кортам і пляцоўкай для бадмінтону, а таксама жылы комплекс больш чым на тысячу кватэр.

Вывучаны Reuters дакумэнт прадугледжвае завяршэньне першага этапу — праектаваньня базы і першапачатковых будаўніча-мантажных работ — да 29 красавіка 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG