Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаму ў Кеніі пакажуць розьніцу паміж мужчынам і жанчынай


Нешматлікая Рэспубліканская партыя Свабоды Кеніі — краіны, куды зьбіраецца на наступным тыдні прэзыдэнт ЗША Барак Абама — мае намер незвычайным спосабам выказаць незадаволенасьць ягонай унутранай палітыкай і «актыўнай падтрымкай гомасэксуалізму».

Кенійцы сустрэнуць амэрыканскага лідэра голым шоў, закліканым прадэманстраваць фізіялягічную розьніцу паміж мужчынам і жанчынай і няслушнасьць прынятага ў ЗША закону аб аднаполых шлюбах. Дэманстрацыя, у якой прымуць удзел каля 5.000 аголеных мужчын і жанчын, будзе праходзіць у сталічным парку два дні — 22-23 ліпеня, паведамляе выданьне All Africa.

Лідэр мясцовых рэспубліканцаў Вінсэнт Кідала паведаміў журналістам, што яго партыя «мае сетку прастытутак у Найробі, Накуру і іншых правінцыях краіны», якія пагадзіліся добраахвотна ўдзельнічаць у гэтым шоў — яны асьцерагаюцца, што страцяць кліентаў у выпадку легалізацыі гомасэксуалізму.

Прэс-сакратар Белага Дому Джош Эрнэст заявіў, што прэзыдэнт Абама ня будзе ўхіляцца ад абмеркаваньня гэтай праблемы, якую разглядае ў кантэксьце абароны правоў грамадзян.

Падчас папярэдняга візыту ў Кенію Абама спрабаваў пераканаць урад гэтай краіны дэкрыміналізаваць гомасэксуалізм, аднак кенійскія ўлады адмовіліся размаўляць на гэтыя тэмы.

У ліпені прэзыдэнт ЗША возьме ўдзел у VI Міжнародным саміце прадпрымальнікаў, які праходзіць на радзіме яго бацькі, і сустрэнецца з прэзыдэнтам Кеніі.

26 чэрвеня сёлета Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэньне аб легалізацыі аднаполых шлюбаў па ўсёй краіне, а тэрміны «муж» і «жонка» вырашана выдаліць з фэдэральнага заканадаўства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG