Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў вірусу MERS у Паўднёвай Карэі ўзрасла да 15 чалавек


Колькасьць ахвяраў Блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому (MERS) у Паўднёвай Карэі ў нядзелю ўзрасла да 15 чалавек.

Пра гэта паведамляе Франс-прэс, спасылаючыся ня мясцовыя ўлады краіны.

Апошнім загінулым ад MERS стаў 62-гадовы мужчына, які памёр у паўднёвым горадзе Пусан.

Яму дыягнаставалі захворваньне 7 чэрвеня, пасьля заражэньня ў мэдычным цэнтры «Самсунг» у Сэўле. Усяго ў гэтым шпіталі на MERS захварэлі каля 70 чалавек.

У нядзелю міністэрства аховы здароўя Паўднёвай Карэі таксама паведаміла аб сямі новых выпадках захворваньня, а агульная іх колькасьць дасягнула 145 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG