Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар фінансаў прагназуе востры крызіс у Расеі


Аляксей Кудрын
Аляксей Кудрын

Пік крызісу ў Расеі яшчэ ня пройдзены, лічыць былы міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.

Спад ВУП у Расеі ў другім квартале 2015 будзе большым, чым у першым «заявіў Кудрын у інтэрвію «Інтэрфаксу». Паводле яго прагнозу, падзеньне ВУП у гэтым годзе складзе каля 4%.

На думку экс-міністра фінансаў, Расея перажывае поўнамаштабны крызіс. Упершыню з 2000 году ўзровень падзеньня рэальных даходаў грамадзян дасягнуў 7%.

Аляксей Кудрын ня выключыў свайго вяртаньня ва ўладныя структуры пры ўмове правядзеньня ў краіне рэформаў, у тым ліку палітычных.

Кудрын займаў пасаду міністра фінансаў у расейскім урадзе з 2000 па 2011 год. Ён пакінуў кабінэт міністраў з-за рознагалосься з прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG