Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-05-29



Радок Купалы
Мужнай воляй дыхае.
Яна, жаданая,
Яму жыцьцё давала.
Свабода
Не была ніколі ціхаю –
І толькі у змаганьні паўставала…

Франты
Падоўгу не стаяць на мейсцы.
Не замарудзяць
Наступы разгортваць.
А зь іх прыходам –
Воля застаецца.
Пра гэта сьведчыць
Год сорак чацьверты.

Прынёс сорак чацьверты
Вызваленьне
Маёй радзіме –
Беларусі роднай.
І партызанскі фронт
Вёў наступленьне –
Чацьверты ён
У памяці народнай.

І пра народ
Радок Купалы помніцца.
Ён, як прарочы,
Адгукнецца ў вечнасьці.
А Беларусь –
Нікім не запалоніцца,
Пакуль яна пануе ў Незалежнасьці!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG