Начны нядрэмны мой
канвой
Ланцуг твой не парваць
ня зьняць
і я
твая
Дай мне зрабіць хоць крок
у бок
знарок
у змрок
Загінеш змрок накрыў
абрыў
І чорная трава
як твань
на ім
пад ім
У сэрцы прарасьце
Ўрасьце
Тут выйсьця не знайсьці
ісьці
Ісьці ўвесь час здалёк
скрозь змрок