Каваным ботам быў раструшчан мір.
Крывёй заліты на стале абрус.
Знайшоўся для народу канваір.
Вампір зьляцеў і распладзіўся гнус.
Ён, Адольф Гітлер, – той самы вампір.
Яго парадак – рабства і прымус.
Агонь крычаў і варушыўся жвір.
Загінуў кожны трэці беларус.
Мінуўся час. Цяпер да ўлады падкі
На гітлеравы моліцца парадкі.
Ніхто ня скажа: Божа, пакарай!
Ня чуюць. Нібы падаліся ўпрочкі
Ці выракліся роднае сарочкі.
Няўжо спачатку ўсё, мой бедны край?!