Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЫ ЎСЁ ЧАСЬЦЕЙ СПРАБУЮЦЬ ЗНАЙСЬЦІ ПРАЦУ Ў ПОЛЬШЧЫ ЗАКОННЫМ ШЛЯХАМ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Будоўлі і кірмашы – гэта месцы, у якіх беларусы часьцей за ўсё трапляюць у рукі адпаведных польскіх службаў за парушэньне правілаў знаходжаньня замежнікаў на тэрыторыі Польшчы, у прыватнасьці, за працу без адпаведнага дазволу.

На Беласточчыне, аднак, беларусы ўсё часьцей спрабуюць знайсьці працу законным шляхам. У Падляскім ваяводзтве афіцыйна працуюць 314 замежнікаў, 154 зь іх – грамадзяне Беларусі. Калі параўнаць з колькасьцю грамадзянаў зь іншых краінаў-суседзяў Польшчы, то беларусаў у тры разы больш, чым украінцаў, і ў 7 – чым расейцаў.

У аддзеле сацыяльнай палітыкі ваяводзкай управы ў Беластоку кажуць, што гэта ў асноўным людзі з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй. Беларусы працуюць настаўнікамі замежных моваў, праводзяць заняткі розных гурткоў у дамах культуры, а некаторыя займаюцца бізнэсам.

Варта адзначыць, што за працу без дазволу на тэрыторыі Польшчы пагражаюць штраф у памеры ад 25 да 125 даляраў, дэпартацыя, а таксама забарона на ўезд у Польшчу цягам аднаго году. Летась на Беласточчыне такім чынам былі пакараныя больш за 100 грамадзянаў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG