Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 19 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская газэта”, 1944 год:

“Распараджэньне Гэнэральнага Камісара для Беларусі ад 23.ХІІ.1943 г. аб дапамозе у выпадку хваробы, няшчасных выпадкаў і інш. для мясцовых работнікаў набывае моц з 1-га лютага 1944 году. Згодна гэтага распараджэньня, усе рабочыя і служачыя, якія працуюць на нямецкіх або мясцовых прадпрыемствах, атрымліваюць дармовую лекарскую дапамогу, лякарствы і дармовае лячэньне зубоў лекарамі, якія у патрэбных выпадках могуць быць выкліканыя на дом, як да самога работніка, так і да сябраў ягонае сям’і”.

“Настаўніцкая газета”, 1964 год:

“Вывучаючы матэрыялы лютаўскага Пленуму ЦК КПСС, пастанову Пленуму, прамову М.С.Хрушчова і даклад міністра сельскай гаспадаркі СССР І.П.Валоўчанкі, педкалектывы школ Драгічынскага раёну рашылі дапамагчы хлебаробам авалодаць хімічнымі ведамі. У Гутоўскай сярэдняй школе створана аграхімічная лябараторыя. Завуч школы Надзежда Лаўрэнцьеўна Лапцік праводзіць тут заняткі з калгасьнікамі сельгасарцелі “Сьцяг Леніна”, знаёміць іх са спосабамі прымяненьня мінэральных угнаеньняў. Настаўнікі-агітатары ў калгасах “Маркавічы”, “Моладава” і іншых наладзілі гучную чытку матэрыялаў лютаўскага Пленуму ЦК КПСС. Такія чыткі праводзяцца на фэрмах, у брыгадах і на даму калгасьнікаў”.

“Звязда”, 1994 год:

“Ігар Жалязоўскі — сярэбраны прызёр Алімпіяды-94. Перад пачаткам Гульняў у Лілехамэры ён ня ўтойваў: гэта мой апошні шанц. Калі на дзьвюх папярэдніх Алімпіядах Жалязоўскі выступаў на трох дыстанцыях, дык на гэты раз скараціў праграму да двух нумароў. Зь цьвёрдым намерам — выйграць! Учора вечарам шасьціразовы чэмпіён сьвету па спрынтарскаму мнагаборству Ігар Жалязоўскі выйшаў на свой восьмы ў жыцьці старт на Алімпіядзе. 1000 мэтраў — ягоная каронная дыстанцыя. Наш атлет паказаў вынік вельмі добры. Аднак амэрыканец Дэн Джэксан, выступаючы на чацьвертай (!) у жыцьці Алімпіядзе, усё ж палепшыў яго паказчык. Ігар Жалязоўскі — сярэбраны прызёр”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG