Маладыя людзі часьцей адказвалі, што яны абавязкова карысталіся бы сваім службовым становішчам у асабістых мэтах. Гараджане больш сталага ўзросту часта давалі адмоўны адказ.
(Малады мужчына: ) “Заведзена так — усе цягнуць”.
(Мужчына сярэдняга веку: ) “Я думаю, што начальнікі атрымліваюць нармалёвы заробак. Думаю, што начальніку можна жыць сумленна”.
(Мужчына сярэдняга веку: ) “А навошта браць, забіраць у кагосьці? Могуць пасадзіць!”
(Юнак: ) “Абавязкова бы выкарыстоўваў! Браў бы хабар, уладкоўваў бы сваякоў, фінансавыя махінацыі… Усе так робяць. Па-іншаму ня выжыць. Выжывае мацнейшы”.
(Мужчына сталага веку: ) “Трэба жыць сумленна. Ні хабару, ні чаго іншага не павінна быць”.
(Мужчына сярэдняга веку: ) “А як жа, канечне, карыстаўся б! Родных уладкоўваў бы, блізкіх, знаёмых”.
(Юнак: ) “Карыстаўся бы, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становішча”.
(Мужчына сталага веку: ) “Канечне, карыстаўся б — машынаю, лецішчам. Але ж і людзей ня крыўдзіў бы. А ня так, каб на цябе паглядалі з-за вугла, каравулілі каля пад’езду”.
(Жанчына: ) “Усе карыстаюцца, напэўна, і я карысталася б. Трэба жыцьцё пражыць як мага лепей. Такое жыццё, і ніколі яно ня зьменіцца”.
(Мужчына сталага веку: ) “Тое, што належыць па службе — легкавік там, я карыстаўся бы. А браць, красьці — гэтага я б не рабіў”.
(Юнак: ) “У залежнасьці ад таго, якім бы я начальнікам быў. Ну, хабару бы ня браў, а сваякоў бы ўладкоўваў, адпачываў бы”.
(Юнак: ) “Я нават вельмі карыстаўся бы. Усім!”
(Юнак: ) “Я бы палепшыў жыцьцё беларусаў, усталяваў бы новыя парадкі. Дзеля гэтай мэты скарыстаў бы службовае становішча”.
Гэткія погляды гамельчукоў адносна магчымасьці выкарыстаньня службовага становішча ў асабістых мэтах.