Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗВОЛЬНЕНЫ ПРАФСАЮЗНЫ ЛІДЭР УЛАДЗІМЕР МАМОНЬКА


Міхал Стэльмак, Менск

Пленум, ініцыяваны Фэдэрацыяй прафсаюзаў і рэспубліканскім камітэтам прафсаюзу культуры, прайшоў за зачыненымі дзьвярыма. На парадак дня было вынесенае кадравае пытанне — аб адхіленні ад пасады старшыні абласнога прафсаюзу Ўладзімера Мамонькі. Як было патлумачана ўдзельнікам пленуму, спадар Мамонька абражае дзейнасьць Фэдэрацыі.

11 лютага лідэр абласнога прафсаюзу на паседжаньні прэзыдыюму рэспубліканскага камітэту быў выключаны зь сяброў прафсаюзу. Яго абвінавацілі ў скаргах і зваротах, накіраваных на адрас міжнародных арганізацыяў і амбасадаў замежных краінаў. Гэтыя скаргі ды звароты нібыта неабгрунтавана абражаюць Фэдэрацыю. Паводле афіцыйнай вэрсіі, большасьць удзельнікаў сёньняшняга пленуму падтрымала ініцыятыву кіраўніцтва ФПБ. Дэмакратычнага лідэра адхілілі ад пасады старшыні. Аднак, паводле Ўладзімера Мамонькі, гэтае адхіленьне прайшло з парушэньнямі прафсаюзнага заканадаўства:

(Мамонька: ) “На маю думку нават кворуму практычна не было. І калі мы пачалі казаць, што кворуму няма, нам у адказ: “Мы потым разьбярэмся!” Былі вельмі трапныя выступы сяброў прафсаюзу пра тое, што Мамонька на месцы, што ён робіць і толькі таму яго і здымаюць. Козік сказаў яшчэ перад галасаваньнем, што Мамонька ў сыстэме ФПБ працаваць ня будзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG