Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКАЯ ДАПАМОГА БЕЛАРУСІ ЗАХАВАЕЦЦА НА ЦЯПЕРАШНІМ УЗРОЎНІ


Ул. інф.

Ён падкрэсьліў, што гэтая падтрымка – праява жаданьня амэрыканскага ўраду працаваць з тымі беларусамі, якія хочуць разьвіваць дэмакратычныя працэсы. Джордж Крол паведаміў, што амэрыканская дапамога Беларусі захаваецца на цяперашнім узроўні.

Паводле амбасадара, Злучаныя Штаты чакаюць, што сёлета Менск адкажа на “пакрокавую стратэгію” паляпшэньня беларуска-амэрыканскіх адносінаў, прапанаваную летась амэрыканскім бокам. Джордж Крол нагадаў, што для паляпшэньня адносінаў павінна зьмяніцца стаўленьне беларускіх уладаў да грамадзянскай супольнасьці, сярод асноўных рэкамэндацыяў – зьмены выбарчага заканаўства, пашырэньне паўнамоцтваў парлямэнту, дасьледваньне зьнікненьняў палітыкаў.

Леташнія двухбаковыя адносіны амбасадар Крол ахарактарызаваў як “напружаныя”.

Прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных заявіў, што Беларусь гатовая да пакрокавай статэгіі паляпшэньня адносінаў з ЗША.

Савіных падкрэсьліў, што гэты працэс павінен адбывацца пры захаваньні прынцыпаў узаемнасьці і збалянсаванасьці, без ужываньня падвойных стандартаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG