Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПРАЗЕ ГАДАВІНУ ЧАРНОБЫЛЮ АДЗНАЧЫЛІ БЕЛАРУСЫ І ЎКРАІНЦЫ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Адзін з арганізатараў гэтага шэсьця кіраўнік Зьвязу беларусаў замежжа Яўген Сідорык паведаміў:

(Сідорык: ) “Наша акцыя – гэта Чарнобыльскі шлях у Празе. Гэтак мы зьвяртаемся да міжнароднай супольнасьці, каб не забываліся пра гэтую трагедыю. Мы кажам пра тое, што нам баліць, пра што мы думаем”.

Рэакцыя мінакоў – пражанаў і турыстаў – на шэсьце была прыязная, людзі без канца далучаліся, некаторыя проста зь цікаўнасьці, а іншыя з пачуцьця салідарнасьці. Калёну суправаджала некалькі машынаў паліцыі, бо людзі ішлі там, дзе даволі актыўны дарожны рух.

Акцыя скончылася ва ўкраінскай грэка-каталіцкай царкве набажэнствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG