Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”

На мінулым тыдні, 18 красавіка, адзначаўся Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцінаў. Гэта стала нагодай для выбару тэмы заўтрашняй перадачы Ганны Сурмач і Сяржука Сокалава пра тое, што зроблена беларускай дыяспарай дзеля ўшанаваньня памятных беларускіх мясьцінаў у замежжы.

З ініцыятывы замежных беларусаў, а часам і з удзелам беларускай дзяржавы, у розных краінах існуюць цяпер помнікі й шыльды ў гонар вядомых беларускіх дзеячаў ці значных падзеяў. Яны нясуць інфармацыю пра Беларусь і яе адметных людзей, замацоўваюць беларускую прысутнасьць у сьвеце.


“Галерэя Свабоды”

Колькі каштуюць творы Казімера Малевіча? Гэты выбітны мастак ачольваў Народную мастацкую школу ў Віцебску, дзе й заснаваў стыль супрэматызму, што зьмяніў твар сусьветнае культуры на пачатку ХХ стагодзьдзя. Днямі ў Маскве на аўкцыёне ягоныя творы былі прададзеныя за рэкордныя грошы. “Аўтапартрэт” Малевіча купілі за 600 тысяч даляраў, а на віцебскі “Чорны квадрат”, ацэнены ў мільён даляраў, пакупніка пакуль не знайшлося. З чаго паўстаюць гэткія лічбы? Сяргей Харэўскі гутарыць зь літаратарам, выдаўцом і калекцыянэрам Міраславам Шайбакам і мастацтвазнаўцай зь Віцебску Ларысай Міхневіч.


“Сучасныя мэмуары”. Ізноў пабачыў я сялібы…

Людзі й песьні ў жыцьці славутага саліста “Песьняроў”. У нашай новай праграме гучыць голас Леаніда Барткевіча і яго музычны архіў – слухайце ад наступнага панядзелка, 29 красавіка.

Леанід Барткевіч успамінае пра “Песьняроў”, пра Вольгу Корбут, пра свой ад’езд з радзімы і вяртаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG