Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІТОЎЦЫ ЗНОЎ СПРАБУЮЦЬ ПРАДАЦЬ БЕЛАРУСКІ ДОЎГ


Ул. інф.

Пакуль што заяўкі на тэндэр падалі пяць кампаніяў — дзьве літоўскія і па адной з Расеі, Швайцарыі і Югаславіі. Агулам яны жадаюць купіць 13 мільёнаў доўгу прыкладна за 57% кошту, паведаміў Радыё Свабода Рунас Сташонас, намесьнік дырэктара дэпартамэнту вонкавых сувязяў "Летувас Энэргія".

Літоўцы больш за год таму згубілі надзею спагнаць доўг зь беларускай дзяржаўнай кампаніі "Белэнэрга". З таго часу яны правялі некалькі тэндэраў, але здолелі прадаць доўгу толькі на 14 мільёнаў, атрымаўшы ад пакупнікоў крыху больш за палову гэтай сумы. Спадар Сташоніс кажа, што агульная сума доўгу "Белэнэрга" была каля 56 мільёнаў даляраў, але частку запазычанасьці кампэнсавалі праз бартэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG