Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕНАДЗЯ ЎГЛЯНІЦУ ЗВОЛЬНІЛІ З КГБ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Жонка Ўгляніцы ня ведае дакладнай фармулёўкі, якой абгрунтавалі звальненьне. “Мне толькі сказалі, што гэта дастаткова агідная фармулёўка”, — паведаміла Інэса Ўгляніца.

Кіраўнік Цэнтру інфармацыі й сувязяў з грамадзкасьцю КГБ Фёдар Котаў адмовіўся камэнтаваць зьвесткі пра звальненьне Генадзя Ўгляніцы, спаслаўшыся на правіла, якое забараняе камэнтаваць кадравыя пытаньні.

Паводле Фёдара Котава, крымінальная справа па факце зьнікненьня супрацоўніка КГБ Угляніцы ня спыненая. “Яе магчыма будзе спыніць толькі пасьля таго, як сам Угляніца патлумачыць сьледзтву прычыну свайго ўчынку”, — сказаў супрацоўнік КГБ.

Фёдар Котаў назваў “фантазіямі хворых людзей” нядаўнія зьвесткі пра тое, што беларускія спэцслужбы нібыта рыхтуюць замах на Генадзя Ўгляніцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG