Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2001 ГОД – САМЫ БЯСЬПЕЧНЫ ДЛЯ АВІЯПЕРАЛЁТАЎ ЗА ПЭРЫЯД ПАСЬЛЯ ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ


Валер Каліноўскі, Прага

Скарачэньне катастрофаў на паветраным транспарце павінна крыху супакоіць авіяцыйную індустрыю, якая церпіць ад таго, што пасажыры пачалі часьцей баяцца лятаць. Financial Times піша, што летась было зафіксавана 18 аварыяў камэрцыйных авіяляйнэраў, у якіх загінулі пасажыры. Гэткая лічба атрымліваецца, калі выключыць чатыры самазабойчыя напады тэрарыстаў на самалёты 11 верасьня ў ЗША ды выпадковы расстрэл расейскага авіяляйнэра ўкраінскай вучэбнай ракетай.

Папярэдні раз мінімальная колькасць авіякатастрофаў была зафіксаваная ў 1998 годзе і складала 20 аварыяў. Гэтыя зьвесткі сабраныя брытанскімі спэцыялістамі і ўключаюць усе інцыдэнты з самалётамі, што маюць колькасьць пасажырскіх месцаў болей за 15.
Такім чынам, летась адзначаны свайго роду рэкорд – самая нізкая колькасьць фатальных выпадкаў для сучаснай авіяіндустрыі. Для параўнаньня ў 90-х гадах у сярэднім было зафіксавана 24,3 такіх выпадкі ў год. Але справа ў тым, што летась усе маштабныя катастрофы, зьвязаныя з заходнімі авіяляйнэрамі, былі зафіксаваныя пасьля трагічных выпадкаў 11 верасьня. Гэта і паўплывала на ўспрыняццё паветраных падарожжаў як вельмі небясьпечных, – зазначае Financial Times.

Меней чым праз месяц пасьля трагічных падзеяў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне ў Мілане падчас узьлёту адбылася аварыя самалёта авіякампаніі САС, калі загінула 110 пасажыраў і сябраў экіпажу.
Прыкладна праз месяц неўзабаве пасьля узлёту разьбіўся самалёт American Airlins. Загінула 260 чалавек. Усяго ж летась у сьвеце ў камэрцыйных палётах загінула 715 пасажыраў. Толькі ў трох гадах былі меншыя страты з часу пачатку эпохі рэактыўных смалётаў.
Беручы пад увагу вялікі рост авіяперавозак, спэцыялісты зазначаюць, што цяпер палёты сталіся ў 100 разоў болей бясьпечныя. А згодна з разлікамі карпарацыі “Боінг”, буйнешага ў сьвеце вытворцы самалётаў, падарожнічаць на самалёце цяпер у 22 разы больш бясьпечна, чым на аўтамабілі.

Страты страхавых кампаніяў ад авіякатастрофаў лестась склалі 1,2 мільярда даляраў. Гэта менш, чым чакалася, і значна ніжэй штогадовых стратаў, якія складаюць 2 мільярды. Але калі ўключыць страты ад наступстваў тэрарыстычных атакаў, то гэтая лічба вырастае да 5,8 мільярда даляраў, што ў два разы больш чым у 1994 годзе, які быў прызнаны самым небясьпечным у мінулым дзесяцігодзьдзі, – піша Financial Times.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG