Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕНАДЗЬ УГЛЯНІЦА КАМЭНТУЕ ІНЦЫДЭНТ У ГОМЕЛІ


Сяргей Навумчык, Прага

Ці дазваляецца супрацоўнікам КГБ у прынцыпе вэрбаваць людзей зь нездаровай псыхікай, альбо хворых? Вось што адказаў на гэта Генадзь Угляніца.

(Угляніца: ) “Адмысловай забароны на гэта няма, але як бы там не было, існуюць нейкія маральна-этычныя правілы паводле якіх да гэткіх людзей ніколі не зьвяртаюцца спэцслужбы. І калі ў Гомелі адбыўся гэты інцыдэнт, чалавек, які мог быць псыхічна хворым ці неўравнаважаным, яго спрабавалі вэрбаваць і спрабавалі ўжываць нейкія маральна-псыхалягічныя мэтады ўзьдзеяньня, гэта цалкам амаральна і гэта супраць усіх чалавечых законаў”.

(Карэспандэнт: ) “І яшчэ адно пытаньне. Начальнік Гомельскай управы КГБ заявіў, што афіцэра КГБ з прозьвішчам Еўсьцігнеў у сьпісах іхных супрацоўнікаў няма. Што можна ў сувязі з гэтым сказаць датычна мэтадаў вэрбоўкі КГБ і што можна было б параіць бацкам хлопца?”

(Угляніца: ) “Тое, што зараз ня могуць знайсьці такога супрацоўніка, гэта вельмі проста тлумачыцца, бо звычайна, нават паводле закону аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці ў любой структуры, якая займаецца вышукам ці апэратыўнай работай, ёсьць супрацоўнікі, якія могуць мець некалькі пасьведчаньняў розных ведамстваў ці з рознымі прозьвішчамі. Таму чалавек, які размаўляў з актывістам руху “Зубр” мог быць супрацоўнікам, але выступаць пад іншым прозьвішчам.

Што датычыць таго, ці ўжываюць людзі з КГБ ці ў аналягічных структурах нейкія мэтады псыхалягічнага ўціску, то гэта не сакрэт, што гэтыя мэтады ўжываюцца, але ў кожным выпадку падыход і ўжываньне гэтых мэтадаў мусіць быць адмысловым. Тое, што здарылася, калі гэта быў супрацоўнік КГБ, я лічу, што разам зь ім за гэту сьмерць павінны адказваць таксама і ягонае непасрэднае кіраўніцтва, бо ўсё, што адбываецца і сам працэс вэрбоўкі, таксама як і падрыхтоўка да яго, ідзе пры непасрэдным удзеле кіраўніцтва, начальства, якое кіруе той службовай асобай, якая ажыцьцяўляе апэратыўна-вышуковую дзейнасьць.

На маю думку, бацькам Зайцава трэба напісаць адпаведную заяву ў пракуратуру, аднесьці, каб яны яе прынялі і належным чынам правялі сьледзтва, бо іншага шляху, каб выявіць усе абставіны гэтай справы, я не бачу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG